Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.01.2022

Шчодрык

Даўні звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года паводле старога стылю называўся Шчодрык, Шчадрэц.У гэты дзень накрывалі святочны стол і праводзілі абрад калядавання, што было найбольш цікавым момантам для малодшага пакалення. Гэта традыцыя, вытрыманая  стагоддзямі, захавалася і да нашых  дзён.

Вось і сёння, 13. 01. 2022 г. , адбылося калядаванне і ў нашай школе: вучні 5 “А ”класа павіншавалі вучняў пачатковых класаў, настаўнікаў са святам.Пабачыць сябе ў ролі калядоўшчыкаў – вялікая радасць, якая абяцае дабрабыт на ўвесь будучы год. Калядоўшчыкі апрануліся ў дзеда з бабай, казу, мядзведзя і іншых казачных  персанажаў, заходзілі ў  класы, спявалі  віншавальныяпесні, чыталі вершы і нават гралі на скрыпцы.

Не засталіся ў баку і вучні старэйшых класаў. Плескацэвіч Паліна, вучаніца 9 “А” класа падрыхтавала прэзентацыю, у якой паведаміла вучням школы пра свята “Каляды”, а вучні 9 “Б”класа, Рылка Яраслаў, Швайко Аліна, Лемеза Ганна, Сасікайла Дар’я, правялі анлайн майстар-клас па вырабу маскі “Калядная каза”.

Шчодры вечар усім! З надыходзячымі святамі! Здароўя, шчасця, кахання, дабрабыту, шанцавання… Няхай год будзе ўдалым і спрыяльным!

Разделы сайта