Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.12.2021

Акцыя “Бацькі чытаюць дзецям”

Ціхай хадою да нас пачынае набліжацца любімае свята дзяцей і дарослых — Новы год. Новы год – гэта свята дзяцінства, бо кожны з нас з дзіцячым запалам чакае яго.

18 снежня,  напярэдадні Новага года, у бібліятэцы прайшла гульнёва-пазнавальная праграма для дзяцей і бацькоў 2 “Б” класа «Казачныя вандроўкі пад Новы год». Бібліятэкар Кавалеўская Лілія Іванаўна пазнаёміла з гісторыяй паходжання свята, традыцыямі яго святкавання ў розных краінах свету. Дзеці і бацькі чыталі вершы, апавяданні пра зіму, новы год. Разгадвалі загадкі, паглядзелі відэафільм “Дзе жыве беларускі Дзед Мароз?”  Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар павіншавала ўсіх з навагоднімі святамі і ўручыла салодкія падарункі.

Занько Вольга Іванаўна, Кавальчук Наталля Уладзіміраўна, Крупеніч Галіна Аляксандраўна прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Вялікі ім дзякуй!

Хай прыносіць Новы год
Шмат вяселля, шмат прыгод!
Ўсім вам добрага здароўя!
Сустракайце Новы год!

 

Л.І.Кавалеўская,

бібліятэкар

Разделы сайта