Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.12.2021

З нагоды 130-гадовага юбілею Максіма Багдановіча

2021 год – юбілейны год для многіх выдатных і знакамітых пісьменнікаў і паэтаў нашай краіны. Памятаць і адзначаць гэтыя даты – значыць, быць сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы.

9 снежня 2021 года ў Беларусі святкуецца 130-годдзе з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча. З гэтай нагоды для вучняў установы адукацыі бібліятэкарамі арганізавана выстава-каляндар, каля якой праводзяцца гутаркі “Незабыўны Максім Багдановіч”. Вучняў знаёмяць з біяграфіяй і творчасцю таленавітага беларускага паэта, расказваюць пра яскравы след пакінуты ім у беларускай літаратуры.

Максім Багдановіч пражыў толькі 25 гадоў, але і праз 130 гадоў яго рамантычны вобраз і незабыўныя творы, як і раней, кранаюць людзей да глыбіні душы.

В.Ю. Кашчанок, зав. бібліятэкай

Вучні 7 "Г" класса разам со сваім настаўнікам Таццянай Аляксееўнай Паўловіч таксама ушанавалі памяць слыннага сына зямлі беларускай М.Багдановіча з нагоды юбілею. Урок-памяць "Сцежкамі паэта" - гэта даніна павагі чалавеку, якому ад прыроды было дадзена таленту столькі, што ён мог выкрасаваць ім чарадзейны агонь паэзіі і сёння. Ды, на жаль, усяго дзесяць гадоў доўжылася творчая дзейнасць паэта. Але і іх хапіла, каб яго творы трывала ўвайшлі ў скарбонку беларускай літаратуры і не толькі. Ён даўно выйшаў за межы нацыянальнай літаратуры і ператварыўся ў зорку сусветнай велічыні.

З вучнямі 8-ых классаў прайшоў вусны журнал "Па сцяжынах творчасці М.Багдановіча" з рашэннем крыжаванак, а вучні 5-ых классаў паслуха паведамленне "Багдановіч, як зорка беларускай літаратуры".

Разделы сайта