Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2023

Дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Зразумела, у кожнага народа свая родная мова, а для нашага народа родная мова – беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Менавіта гэтаму святу быў прысвечаны дзень роднай мовы, які прайшоў у школе. Мерапрыемствы, якія прайшлі ў гэты дзень, праводзіліся з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і выхавання павагі да гісторыі і спадчыны свайго народа.
У школе ў гэты дзень былі арганізаваны выставы “Прызнанне ў любові роднай мове”, “Літаратурныя партрэты”, “Дзіўныя беларускія словы”, а таксама конкурс “Пішам па-беларуску”, інфармацыйная гадзіна “Мова родная мая…”. У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што родная мова – генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы. Госцем мерапрыемства была дырэктар раённай бібліятэкі Хваль Алла Уладзіміраўна.

Разделы сайта