Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.11.2022

Акцыя “Бацькі чытаюць дзецям”

26 лістапада ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя “Бацькі чытаюць дзецям” для вучняў 4 “Б” класа «У казачнай краіне».

Як цудоўна, мамачкі!
Як цудоўна, татачкі!
Што на белым свеце ёсць
Небыліцы-казачкі —
Добрыя, чароўныя!
Калі ўсе іх прачытаць,
То мудрэйшым можна стаць.
Казку - ты,
Казку — я —
Пачынаецца гульня!

 

Няма, відаць, на зямлі чалавека, які не слухаў і не чытаў казак. Бацькі пачынаюць чытаць дзецям з ранняга ўзросту. Калі бацькі змаглі прывіць любоў да кніг з дзяцінства, то ў дзіцяці не ўзнікне праблем з літаратурай  ў  школьным узросце. Казка дае маленькаму чалавеку ўрокі патрыятызму і маралі. Усім сваім паэтычным ладам яна вучыць разумець народнае ўяўленне пра добрае і злое, гуманнае і жорсткае. Садзейнічае развіццю эстэтычных пачуццяў, без якіх немагчыма высакароднасць душы, суперажыванне, сардэчная чуласць да чалавечага гора, пакут. Яна ўмацоўвае ў дзяцей жыццялюбства, аптымізм, вучыць іх марыць, развівае ўяўленне, будзіць творчыя здольнасці. Дзякуючы казцы дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам.

 Праведзеная ў школьнай бібліятэцы  віктарына па казках падарыла вучням і бацькам  станоўчыя эмоцыі і дазволіла прыемна правесці час.

Я ўдзячна Осіпаву Пятру Аляксандравічу, Новік Вользе Васільеўне, Хмялеўскай  Алене Станіславаўне, Занько Валянціне Іванаўне за ўдзел у нашым мерапрыемстве.

Паважаныя бацькі,  размаўляйце на роднай мове, вучыце сваіх дзетак мове продкаў, бо без мовы няма і нацыі.

 Да новых сустрэч у нашай школьнай бібіліятэцы.

Кавалеўская Л.І.,

бібліятэкар

Разделы сайта