Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.09.2022

Старонкі мінулага і сучаснага

Літаратурная гасцёўня

 

Беларусь – гэта імя народа!

Беларусь – гэта імя вясны!

Беларусь – гэта імя свабоды!

Беларусь – гэта сонечны свет!

Беларусь – гэта крылы народа!

Беларусь – гэта імя пабед!

 

24 верасня ў школьнай бібліятэцы прашла традыцыйная акцыя “Бацькі чытаюць дзецям”. Для бацькоў і вучняў 4 “А” класа была праведзена літаратургая гасцёўня “Старонкі мінулага і сучаснага”.

Вядома, што  бeз мiнyлaгa нямa бyдyчaгa. Чалавек, што, страціў памяць, становіца бяздумным, абыякавым, і, па сутнасці, перастае быць чалавекам, так і народ, які забываецца на сваё мінулае, робіцца бездапаможным і перастае быць народам!

Памяць народа - гэта самае вялікае багацце, якое і называецца спадчынай. Без ведання гістарычнага мінулага не можа быць ні сучаснасці, ні будучыні.

Загадчык бібліятэкі Кашчанок Вольга Юльянаўна напомніла бацькам і вучням, што 2022 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам гістарычнай памяці, а 17 верасня адзначаўся Дзень народнага адзінства. Таксама наведвальнікам было расказана пра гістарычную память народа, а разам з бацькамі успаміналі вёскі Ганцаўшчыны пабрацімы Хатыні.

Быў праведзены агляд выстаў арганізаваных у бібліятэцы:

  • Гістарычная памяць народа: з мінулага ў будучыню;
  • У памяці няма тэрміну даўнасці (генацыд беларускага народу):
  • Твае ПЕСНЯРЫ, Беларусь! (да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі купалы і Якуба Коласа).

У час правядзення мерапрыемства былі паказаны відэаролікі па тэматыцы сустрэчы, а бацькам было прапанавана прачытаць вершы прысвечаныя Беларусі і Ганцаўшчыне.

Краснай стужкай увесь час сустрэчы былі словы: “Пaмяць пpa мiнyлae зaўcёды cкipaвaнa ў бyдyчыню!”.

Разделы сайта