Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.09.2022

Табе ў сэрцы я месца знайшла, Беларусь мая, побач ля Бога...

У бессмяротным слоўніку зямлі
Ёсць словы ціхай беларускай песні
Яны нібыта з мрояў уваскрэслі,
Яны нібы ад вечнасці прыйшлі...
Яны ўпляліся ў велічны сувой.
Я іх з таемнай радасцю шукаю
І з ціхім сумам у душы спяваю
Святыя словы ад зямлі маёй.
З нагоды Тыдня роднай мовы, якая праходзіць з 19 па 24 верасня ва ўстановах адукацыі нашай рэспублікі, у сярэдняй школе №3  г. Ганцавічы вучні і настаўнікі наведалі літаратурную гасцёўню "Табе ў сэрцы я месца знайшла, Беларусь мая, побач ля Бога...". 
На мерапрыемстве дзеці чыталі вершы Ніла Гілевіча, Генадзя Пашкова, Навума Гальпяровіча, слухалі музычныя кампазіцыі у выкананні гурта "Дразды". Адметнай часткаю мерапрыемства стала трансляцыя відэароліка, які прызнаны самым прыгожым на Міжнародным конкурсе турыстычных відэакліпаў у Шанхаі. Кульмінацыяй гасцёўні стала гуртавое выкананне песні "Не прадаецца хата бацькоў" і спрабаванне сапраўднага беларускага караваю.

Разделы сайта