Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.05.2022

Экскурсия в Ганцевичский Дом ремесел

Без глыбокай павагі да нацыянальнай культурнай спадчыны немагчыма выхаваць грамадзяніна-патрыёта. А ў беларускага народа надзвычай багатая духоўная спадчына.

Дом рамёстваў – гэта своеасаблівы куточак беларускасці, нацыянальных абрадаў, сакральных ведаў, унікальнае месца з асаблівай атмасферай. Пераступаеш парог раённага Дома рамёстваў, што ў Ганцавічах, – і адразу трапляеш у свет, дзе ціха і спакойна. Менавіта пагэтаму і любяць бываць вучні нашай школы ў Доме рамёстваў.

У Доме рамёстваў прайшла чарговая сустрэча з вучнямі. На гэты раз былі выхаванцы аб'яднання "Інтэлектуальныя гульні" разам са сваім кіраўніком. Сустрэча атрымалася цікавая і змястоўная. Падчас праграмы дзеці атрымалі не толькі карысныя веды, але і добры настрой.

Наведвальнікі мерапрыемства мелі выдатную магчымасць паўнаёміцца з адным з відаў беларускага народнага мастацтва – ткацтвам. Падчас праграмы вучні даведаліся пра асаблівасці вырошчвання і апрацоўкі лёну, з якога пралі ніткі і выраблялі тканіну, а таксама пазнаёміліся з дзейнасцю творчай майстэрні па ткацтве, дзе кожны жадаючы змог прыняць удзел у майстар-класе па ткацтве.

Дом рамёстваў вучні пакідалі з думкаю, што абавязкова вернуцца сюды зноў.

Разделы сайта