Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.04.2022

Урок памяці “Нам гэты свет завешчана берагчы”

Гістарычная памяць – гэта аснова культуры і маральнасці чалавека. Калі мы грэбуем гісторыяй сваёй сям’і і сваёй краіны, мы губляем чалавечае аблічча. Захаваць памяць пра сваіх продкаў і перадаць успаміны нашчадкам – абавязак кожнага.
Урок памяці “Нам гэты свет завешчана берагчы” прайшоў у 7 “Б” класе ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Ганцавічы”. На мерапрыемстве вучні глыбока і прнікнёна гаварылі пра страшныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якая прынесла гора і боль у кожную сям’ю. У многіх сем’ях засталіся фотаздымкі і ўзнагароды ваеннага часу. Сямікласнікі прынеслі гэтыя дарагія рэчы ў школу, каб падзяліцца ўспамінамі, якія захоўваюцца ў іх сем’ях, з аднакласнікамі.
Са слязьмі на вачах вучні глядзелі і абмяркоўвалі фільм пра былога вязня гетта Іцхака Южука, які за свае сродкі ў 1996 годзе паставіў помнік на месцы расстрэлу яўрэяў у лесе каля вёскі Боркі, што знаходзіцца недалёка ад горада Ганцавічы, а ў 1998 годзе на месцы расстрэлу гетта паставіў яшчэ адзін помнік, да якога перанёс усё, што засталося ад старых яўрэйскіх могілак. Кожны год Іцхак Южук наведвае месцы ў Беларусі, у тым ліку і Ганцавічы, якія звязаны з партызанскім рухам на акупіраванай тэрыторыі, з гісторыяй яўрэйскага народа ў гады вайны. Для Ганцавіцкага краязнаўчага музея Іцхак Южук пакінуў каштоўныя успаміны пра ваенны час.

Разделы сайта