Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.11.2024

Да 125-годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова

Наведвальнікі школьнай бібліятэкі у гэтую суботу маглі пазнаёміцца з творчым партрэтамнароднага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова, якому30 лістапада адзначаецца 125 гадоў з дня нараджэння. З гэтай нагоды была арганізавана адкрытая паліца «Прамяністае святло таленту», на якой былі прадстаўлены творы аўтара і матэрыялы пра яго жыццёвы і творчы шлях.

Жыццёвы шлях беларускага творцы быў няпросты, цярністы ды апалены ліхалеццямі вайны. Пісьменнік увесь час нястомна працаваў і займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю. Па завяшчанні Міхася Лынькова, значная частка яго зберажэнняў дасталася дзіцячаму дому.

У гэтым годзе Міністэрства сувязі і інфарматыкі выпускае паштовую марку «125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова».

Разделы сайта