Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

“Залацінкі народнай мудрасці”

У беларускай мове, як і ў іншых мовах, будаўнічым матэрыялам, «цаглінкамі» для сказаў служаць не толькі словы, але і фразеалагізмы. Пісьменнікі, фалькларысты, лінгвісты называюць фразеалагізмы самародкамі, самацветамі роднай мовы, залацінкамі народнай мудрасці. Каб залацінка гэта свяцілася ў пісьмовым тэксце, у вусным маўленні, яе трэба выкарыстоўваць умела і дарэчы. Свядомае і асэнсаванае ўжыванне фразеалагізмаў можа быць паспяховым толькі пры ўмове, калі носьбіт мовы ведае вытокі, гісторыю ўзнікнення гэтых выразаў, мае хоць бы элементарнае ўяўленне пра жыццё пэўных фразеалагізмаў у часе і прасторы. У Дзень роднай мовы вучні 11 “Б” класа ўдзельнічалі ў віктарыне “Залацінкі народнай мудрасці”, у якой адгадвалі паходжанне фразеалагізмаў. У якасці прызоў навучэнцы атрымлівалі сертыфікаты на аднаразовае выкарыстанне: на права падняць адзнаку на адзін бал, сядзець з сябрам за адной партай, невыстаўленне двойкі ў журнал, невыкананне дамашняй работы і г.д.

Разделы сайта