Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.03.22

Як кашуля ў полі вырасла

15 сакавіка інтэрактыўную праграму “Як кашуля ў полі вырасла” у Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў наведалі вучні 2 “А” класа сярэдняй школы № 3 горада Ганцавічы.
Наведвальнікі мерапрыемства мелі выдатную магчымасць пазнаёміцца з адным з відаў беларускага народнага мастацтва - ткацтвам. Падчас праграмы вучні даведаліся пра асаблівасці вырошчвання і апрацоўкі лёну, з якога пралі ніткі і выраблялі тканіны, а таксама пазнаёміліся з дзейнасцю творчай майстэрні па ткацтве, дзе кожны жадаючы змог прыняць удзел у майстар-класе па ткацтве на кроснах.
Падчас праграмы дзеці атрымалі не толькі карысныя веды, але і добры настрой!

Раздзелы сайта