Ціхай хадою да нас пачынае набліжацца любімае свята дзяцей і дарослых — Новы год. Новы год – гэта свята дзяцінства, бо кожны з нас з дзіцячым запалам чакае яго.
18 снежня, напярэдадні Новага года, у бібліятэцы прайшла гульнёва-пазнавальная праграма для дзяцей і бацькоў 2 “Б” класа «Казачныя вандроўкі пад Новы год». Бібліятэкар Кавалеўская Лілія Іванаўна пазнаёміла з гісторыяй паходжання свята, традыцыямі яго святкавання ў розных краінах свету. Дзеці і бацькі чыталі вершы, апавяданні пра зіму, новы год. Разгадвалі загадкі, паглядзелі відэафільм “Дзе жыве беларускі Дзед Мароз?” Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар павіншавала ўсіх з навагоднімі святамі і ўручыла салодкія падарункі.
Занько Вольга Іванаўна, Кавальчук Наталля Уладзіміраўна, Крупеніч Галіна Аляксандраўна прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Вялікі ім дзякуй!
Хай прыносіць Новы год
Шмат вяселля, шмат прыгод!
Ўсім вам добрага здароўя!
Сустракайце Новы год!
Л.І.Кавалеўская,
бібліятэкар