Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.02.21

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. З нагоды гэтай даты у школе прайшло шэраг мерапрыемстваў. Навучэнцы школы з задавальненнем прынялі ўдзел ў міжнародным конкурсе “Буслік”. 19 лютага ў школе прайшла акцыя “Чытаем па-беларуску”. Удзельнікамі гэтай акцыі сталі ўсе наведвальнікі школьнай бібліятэкі, якія ўзялі кнігу, часопіс, газету на беларускай мове. Падведзены вынікі, пераможцы ўзнагароджаны прызамі. Вучні 10 класаў арганізавалі і правялі гадзіну роднай мовы для вучняў 5-9 класаў. Школьнікі з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурснай праграме. На перапынках можна было ўбачыць дэманстрацыю мультфільмаў на беларускай мове. Для вучняў 5 класаў была праведзена гутарка “Лялька ў карагодзе жыцця”. Вучнямі 8 класаў была арганізавана і праведзена экскурсія ў этнаграфічны куток. Працавала выстава “Гучы, мая мова, як срэбны званочак”.

Раздзелы сайта