Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.05.22

«Адчыні таямніцу роднага края»

21 мая школьная бібліятэказапрасіла бацькоў 4 “А” класа на акцыю «Бацькі чытаюць дзецям».

Любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаць, чым яна жыла, як жыве зараз, да чаго імкнецца. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ – бадай, самая галоўная наша задача.

Бібліятэкар прапанавала дзецям і бацькам здзейсніць завочнае падарожжа па родных мясцінах нашай Радзімы. Пазнаёміла з кніжнай выставай “Для вас пішуць землякі!”.

Дружна ўсе адправіліся ў незвычайную вандроўку па родным краі, з задавальненнем адгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні віктарыны, чыталі казкі і вершы.

Зубік Н.І., Агафонава Л.В., Муха Т.В., Шаматульская Н.В., Занько І.Н. – дзякуй вам!

 

Кавалеўская Л.І.

Раздзелы сайта