Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.03.26

«Верасок — крыніца натхнення беларускай жанчыны»

Напярэдадні 8 сакавіка ў нашай установе прайшло асаблівае мерапрыемства, прысвечанае не толькі прыгажосці і вясне, але і глыбокім творчым караням Ганцаўшчыны. Тэма сустрэчы — «Верасок — крыніца натхнення беларускай жанчыны» — дазволіла гасцям зазірнуць у гісторыю легендарнага літаратурнага аб’яднання. «Верасок» — гэта больш, чым гурт па інтарэсах. Гэта жывая крыніца, якая з 1976 года напаўняе душы беларускіх жанчын святлом паэзіі. Удзельнікі ўзгадалі вытокі: першага кіраўніка, заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь Веру Уладзіміраўну Паляшчук. Выхаванка «Вераска», а сёння вядомая журналістка і пісьменніца Яўгенія Пракапчук, падзялілася ўспамінамі пра тое, як кружок дапамог ёй знайсці сябе ў прафесіі. Тэму захавання культурнага кода працягнула дырэктар Ганцавіцкай РЦБС Ала Уладзіміраўна Хваль. И адзначыла, што жаночая доля на Беларусі заўсёды была звязана з мудрасцю і захаваннем традыцый, якія сёння беражліва зберагаюцца ў кнігах.

Раздзелы сайта