Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.11.24

Тыдзень беларускай мовы – дзень трэці.


Сёння для вучняў прайшла этнаграфічная гадзіна “Повязь часоў – беларускі ручнік”. Вядучыя нагадалі прысутным аб ролі ручніка на розных этапах жыцця чалавека. Рабята актыўна ўключыліся ў размову аб сімвалічных сэнсах ручніка: ручнік – шлях, ручнік – повязь, ручнік – увасабленне дабра. З цікавасцю ўдзельнікі мерапрыемства знаёміліся з арнаментальнымі ўзорамі на вырабах, іх абазначэннем. Закончылася мерапрыемства чытаннем верша Авяр’яна Дзеружынскага “Наш беларускі ручнік”.
У гэты ж дзень можна было наведаць адкрыты ўрок у 6 “В” класе па тэме “Род назоўнікаў”. На ўрок завіталі казачныя героі, з дапамогай якіх вучні ўспомнілі пра катэгорыю роду назоўніка.

Раздзелы сайта