З 25 па 30 лістапада 2024 года ў школе будзе праходзіць Тыдзень роднай мовы з мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця гонару за родную мову і паважлівых адносін да культурных традыцый беларускага народа.
Пачаўся прадметны тыдзень з афармлення фотазоны, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго тыдня. Жадаючых зрабіць фотаздымкі было шмат ужо ў першы дзень.
Музабоз… І цяжка было ўтрымацца, каб не кінуцца ў скокі. У фае другога паверха гучалі песні на беларускай мове.
Асаблівую цікавасць сярод вучняў набылі мультфільмы на беларускай мове, якія трансліраваліся на перапынку.
Для вучняў 6 класаў у гэты дзень прайшоў фотакросінс "Знаўцы беларускай мовы". Пераможцаў няма, бо ўсе тры каманды набралі аднолькавую колькасць балаў.


