Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.02.2020

Акцыя “Бацькі чытаюць дзецям”

15 лютага ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя “Бацькі чытаюць дзецям” прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы для вучняў 6 класаў «Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова…»

«Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова». Аляксандр Крывіцкі

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю, але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Бацькі чыталі дзецям вершы, апавяданні на роднай мове, разгадвалі загадкі і састаўлялі прыказкі. Кожная сям'я, якая прысутнічала на нашым свяце, прыгадала сваіх продкаў і склала свае радавое дрэва.

Вялікі дзякуй бацькам!!!

Л.І.Кавалеўская, бібліятэкар

Разделы сайта